Читать книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская - Страница 3

Раіса Баравікова

Оглавление

ПРЫРОДА ЗДАНЯЎ

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна, на Берасцейшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы з’яўлялася літсупрацоўнікам быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» на Магілёўшчыне. Скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве па спецыяльнасці «Мастацкі пераклад». Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», літкансультантам газеты «Чырвоная змена», намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам часопіса «Алеся», галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць».

Друкуецца з 1960 года. Аўтар кніг паэзіі і прозы «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Кватарантка» (1980), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992), «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007) і інш. Пяру пісьменніцы належаць п’есы «Барбара Радзівіл» і «Пятля часу». За кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай» узнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994).

У апавяданнях Раісы Баравіковай, якія ўвайшлі ў зборнік, рэалістычнае і фантастычнае, містычнае ў значнай ступені грунтуюцца на гістарычнай памяці. Да прыкладу, свой «Бермудскі трохкутнік» герой аднаго з апавяданняў прафесар Пінчук знаходзіць у Гальшанах, на Ашмяншчыне. Пісьменніца імкнецца містычныя ўяўленні вывесці на новы ўзровень асэнсавання, спалучае іх з пранікненнем у глыбіню чалавечых адносін. І робіць гэта някідка, стараючыся нязмушана прыцягнуць чытача да разваг над псіхалогіяй паводзін сваіх герояў.

Планета ў падарунак

Подняться наверх