Читать книгу Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша - Уладзіслаў Ахроменка - Страница 10
Хто смяецца апошнім
ОглавлениеСтаражытныя этнографы і псіхолагі аднадушна адзначалі абыякавае стаўленне Кацапаў, Хахлоў і Бульбашоў да ўласнае гістарычнае спадчыны. Прычына такой дзікай з’явы палягала навідавоку: мазгі братэрскіх народаў, атручаная самагонам, півам і брагай, не маглі ўтрымаць у памяці больш за тры пакалення продкаў.
Так з цягам часу нашчадкі сыноў Homo Slavіanikus'а канчаткова заблыталіся, якому народу належыць прывілея першародства. Аднойчы Кацапы, Хахлы і Бульбашы пастанавілі сабрацца разам, каб высветліць гэтае пытанне, а заадно – канчаткова правесці дэмаркацыйныя межы сувярэнных княстваў. Месцам сустрэчы князі абралі пракаветную пушчу ў раёне бульбашоўскіх Віскулёў. Спецыяльна для гэтага была збудавана дыпламатычная рэзыдэнцыя – так званы Камянецкі стоўп з чырвонае цэглы.
Кацапы дэлегавалі на братэрскі саміт князя Аляксандра, Хахлы – князя Данілу Галіцкага, а Бульбашы – полацкага князя Вячаслава Барысавіча, больш вядомага як князь Вячка.
Першыя тры дні, як і вядзецца на дыпламатычных сустрэчах, правадыры трох братэрскіх народаў прысвяцілі немудрагелістым забавам: пілі самагон, смажылі зубровыя тушы і спаборнічалі, хто далей пусціць стралу з вежавай байніцы. На чацверты дзень саміту князі дапіліся да белай гарачкі. У гонар гэтае падзеі вежу з чырвонае цэглы назвалі Белай, а пушчу ў раёне Віскулёў, дзе нашчадкі Homo Slavіanikus'аў вырашылі канчаткова падзяліцца – Белавежскай.
Бульбашоўскі правадыр Вячка быў цверазейшы за ўсіх. І, як разумны палітык, вырашыў скарыстаць сітуацыю на сваю карысць. Стоячы на верхняй прыступцы вежавых сходаў, ён абвясціў:
– Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына. І спадчына гэтая належыць нам, бо Бульбашы – старэйшыя за астатніх братоў.
– Чаму? – у адзін голас спыталіся Аляксандр і Даніла Галіцкі. – Таму што Хахлы і Кацапы дагэтуль плоцяць даніну вузкавокім Басурманам, а землі Бульбашоў вольныя і ўвесь час пашыраюцца.
У якасці сіметрычнага адказу князь Аляксандр урэзаў яму кулаком у скроню. За што і атрымаў трапную заўвагу – у пераноссе. – Утри носа своїй жінці! – параіў кацапскаму княўю
Даніла Галіцкі і выдаў аргумент на карысць свайго народа: – старэйшыя браты – гэта Хахлы, таму што Кіеў – «мать городов русских»!
Аляксандр, Даніла Галіцкі і Вячаслаў Барысавіч спрачаліся наконт першародства мо да самое раніцы. Нарэшце, князі прыйшлі да разумнай высновы: праўдзівыя рыцары мусяць даводзіць слушнасць сваіх словаў не п'янымі бойкамі, а высокароднымі подзвігамі. – А што такое подзвіг? – зацікавіўся недасведчаны ў рыцарскіх кшталтах Кацап.
– Подзвіг – гэта тое, што іншыя баяцца зрабіць! – патлумачыў шляхотны Даніла Галіцкі.
Браты часова замірылыся і раз'ехаліся па сваіх землях у пошуках рыцарскіх прыгодаў.
Бульбашоўскі князь думаў нядоўга. Усе ягоныя знаёмыя князі, герцагі, каралі і нават адзін імператар мелі вайскова-марскія базы. І толькі Полацкае княства не ведала такіх геапалітычных выгодаў. Вячаслаў Барысавіч склікаў дружыну і рушыў на Балтыку. Фрыцы-тэўтоны, якія панавалі на балтыйскім узбярэжжы, не чакалі ад Бульбашоў такога нахабства. Увесь вольны час яны бавілі ў бажніцах, браварах і бардэлях. З гэтае прычыны князь Вячка незаўважна дайшоў ажно да земляў Ліваў і Эстаў. Гэтыя землі і былі абвешчаны калоніямі Бульбашыі. Зляканыя Фрыцы пакідалі ружанцы, кухлі і дзевак. Неўзабаве тэўтонскае войска абклала Юр’еўскі замак, у якім зачыныўся было полацкі князь.
Вялікі Магістр, тагачасны фюрэр Фрыцаў, моцна баяўся розгаласу. Каб Рымскі Папа дазнаўся пра ягоную мілітарную бяздарнасць, дык разжалаваў бы яго ў шэраговыя ландскнехты і выслаў бы ў чарговую супрацьтэрарыстычную аперацыю супраць палестынскіх ісламістаў. Правадыр Фрыцаў прапаноўваў Вячаславу Барысавічу што заўгодна: грошы, зброю, новыя землі, статкі коняў і прыгонных Ліваў. Але ўпарты палачанін патрабаваў аднаго: засведчыць свой рыцарскі подзвіг пергаментнай даведкай з пячаткай Вялікага Магістра. Натуральна, фюрэр адмовіўся канстатаваць паразу. Баючыся розгаласу і ганьбы, Вялікі Магістр шчыльна абклаў Юр’еўскі замак і дачакаўся, пакуль каланіяльная экспедыцыя сканае ад нястачы харчоў і пітва…
Даніла Галіцкі хутка скеміў, што рыцарскі подзвіг – гэта не абавязкова мілітарны трыумф. Тым больш, для перамогі над Басурманамі, якія на той час панавалі ў Хахляндыі, у яго відавочна не ставала моцы. Да таго ж, навала з Усходу пагражала нават захадэнскім землям: атрады вузкавокіх карнікаў штогод спусташалі Галічыну. З тае прычыны прадбачлівы Даніла зарганізаваў колькі дзесяткаў схованак для будучых дзеячоў супраціву, якія назваў “криївками”. Многія з іх натуральным чынам рэарганізаваліся ў гандэлкі, піўніцы і крамніцы. З цягам часу гэтыя карысныя паспалітыя ўстановы пашырыліся да памераў вёсак, мястэчак і нават гарадоў. Самая знакамітая “криївка”, слынны горад Львоў, і дагэтуль выклікае ў дзікіх азіяцкіх землях шалёную нянавісць да яе насельнікаў і натуральную зайздрасць да асартыменту…
Кацапскі князь Аляксандр, седзячы на печцы ў сваёй рэзыдэнцыі, некалькі гадоў жлукціў самагон і асэнсоўваў словы Данілы Галіцкага: “Подзвіг – гэта тое, што іншыя баяцца зрабіць!” Нарэшце ён склікаў наўгародскае веча і паставіў пытанне рубам: – Чаго больш за ўсё баяцца рыцары?
– Дупу адмарозіць! – адказалі дасведчаныя наўгародцы, якія гандлявалі з Ганзейскім хаўрусам.
– Чаму? – не зразумеў Аляксандр.
– Коротка кольчужка!
Кацап неадкладна паехаў на бераг замерзлага Чудскога возера. Ён скінуў даматканыя парткі і пасвяціў дупай у бок ненавіснага Захаду.
У той самы час на другім беразе Чудскога возера дваццаць рыцараў-мніхаў з Тэўтонскага ордэну хрысцілі мясцовых дзікуноў: Чудзь і Эстаў. Голая дупа кацапскага князя, хаця і прыўнесла ў суворы абрад лацінскага хросту мастацкую разнастайнасць, але выклікала слушнае абурэнне каталіцкіх місіянераў. – Гей, славяне