Читать книгу Зграя - - Страница 1
1.
ОглавлениеГэта гісторыя пачалася ў звычайнай кавярні на ўскрайку горада. Максім Строцаў, такі ж звычайны, як і кавярня, жыхар Мінска, сядзеў за столікам у цёмным кутку з келіхам светлага піва і перапісваўся з дзяўчынамі ў сацыяльных сетках. Калі б не алкаголь, ён бы зараз не пісаў нікому. Але два праміле разганялі кроў і галава не паспявала кантраляваць учынкі. Так ён праводзіў усе пятніцы з тых часоў, як яго кінула Наста. Да закрыцця заставалася сорак хвілін і хлопец не спяшаўся. Наперадзе былі доўгія выхадныя, на якія ён нічога не планаваў. А насамрэч – не захацеў планаваць.
“Наста, я вельмі моцна сумую. Прабач за ўсё, давай паспрабуем яшчэ раз. Я стану іншым. Абяцаю” – набраў ён паведамленне для былой. Але не паспещ адправіць – выратавала цёмнаскурая незнаёмка, якая села насупраць. Яе рукі падрыгвалі, з рукавоў курткі сцякала вада. Ад нечаканасці хлопец толькі і вымавіў:
– Прывітанне. Усё добра?
І адразу зразумеў сваю памылку: "Што за дурное пытанне? Відаць жа, што не ўсё ў парадку". Але незнаёмка не заўважыла пытання.
– Хочаш выпіць? Я пачастую…
Дзяўчына маўчала. Макс захацеў сысці – такое знаёмства не наўрад ці гарантавала добры працяг вечара. Яго рука пацягнулася ў кішэню за гаманцом, калі яна загаварыла.
– Мяне завуць Лена і я распавяду табе гісторыю пра ваўкоў.
Макс здзівіўся добрай беларускай мове ад дзяўчыны замежнага выгляду. Хацеў сказаць камплімент і не здолеў. Ён праваліўся ў аповед.