Читать книгу Зграя - - Страница 18

Гісторыя пра прарока

Оглавление

Сто дванаццаць гадоў таму мы былі звычайнай зграяй. Мы палявалі на трусоў і птушак, будавалі фермы, адганялі ад межаў іншыя зграі. У нас былі важакі, якія казалі што рабіць, судзілі нас. А раз на пяць-шэсць гадоў яны біліся з маладымі ваўкамі, каб даказваць, што яшчэ маюць права займаць сваю пасаду. Не будзем доўга распавядаць пра былыя часы. Ты і сам ведаеш, як жывуць зграі.

Усё змянілася сто адзінаццаць гадоў таму – нарадзіўся вялікі прарок. Гэты воўк быў непадобны да іншых. Як адарваўся ад матчынай цыцкі, ён днямі сядзеў у хаце і чытаў усё, што мог знайсці. Разварушыў нашы скураныя скруткі з гісторыяй зграі, схемамі пабудовы хат і ферм, запісамі традыцый. Іншыя ваўкі смяяліся з яго, бо прарок нават не ўмеў здабываць ежу. Выпраўляўся на паляванне, а вяртаўся з пустымі зубамі. А таму еў ягады ды яйкі птушак, якія робяць гнёзды на зямлі. Часам шанцавала і ён ласаваўся аб’едкамі ад іншых ваўкоў.

Прарок схуднеў, вочы яго запалі глыбока ў чэрап. Над ім перасталі смяяцца, а сталі пазбягаць, лічыць дурным ваўком. І на кожным сходзе нехта прапаноўваў прагнаць яго са зграі. Утрымлівалі традыцыі – ніколі яшчэ за гісторыю не было ваўка, якога б мы выгналі.

Зграя

Подняться наверх