Читать книгу Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч - Страница 12

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)
P.S. Падарожжа ў сьветавую гісторыю
Заварожваючая цывілізацыя

Оглавление

Майя зьявіліся ў Мезаамерыцы каля 1200 да Р.Х. на тэрыторыі сучасных Мэксыкі, Гандурасу, Гватэмалы, Сальвадору. Да нашых дзён захаваліся рэшткі звыш ста гарадоў Майя. Прыблізна на мяжы Новай эры Майя стварылі герагліфічную пісьменнасьць. Народы Майя пакінулі пасьля сябе надзвычай багатую спадчыну ў выглядзе ўражлівых будаўнічых аб'ектаў і археалягічных артэфактаў. Найбольш вядомы Храм Сонца ў Паленке (другая палова 7 стагодзьдзя). Няма адзінай думкі, па якой прычыне зьнікла цывілізацыя Майя. Найчасьцей згадваюцца кліматычныя катастрофы і гішпанскія заваяваньні. Зьмярканьне гэтай цывілізацыі наступіла ў 1546 ад Р.Х. пасьля заваяваньня гішпанцамі паўночнай часткі паўвыспы Юкатан.


Цывілізацыя Майя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012


Пасьля гэтага незалежнымі засталіся толькі майянскія царствы Петэнскага басэйна. У 1697 Марцін дэ Урсуа ўзяў штурмам сталіцу мая – Таясаль, апошні незалежны майянскі горад.

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

Подняться наверх