Читать книгу Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч - Страница 13

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)
P.S. Падарожжа ў сьветавую гісторыю
Цывілізацыя Ацтэкаў

Оглавление

Ацтэкамі называюць індзейскі народ цэнтральнай Мэксыкі, які здолеў стварыць адну з найбуйнейшых імпэрый у дакалюмбавай Амэрыцы. Яны прыбылі ў даліну Мэксыкі ў XIII стагодзьдзі і заснавалі там горад Тэначтытлан, які з часам стаў сталіцай. Цывілізацыя Ацтэкаў здолела стварыць велізарную імпэрыю, канец якой наступіў толькі з прыходам канкістадораў.

Ацтэкі былі вельмі паэтычным народам. Філязофскімі разважаньнямі аб прыгажосьці чалавечага жыцьця і каханьня насычаная народная паэзія ў жанры «песьняў – кветак». Разам з гэтым Ацтэкі прыносілі чалавечыя ахвяры сваім багам і менавіта ацтэкская цывілізацыя ўвайшла ў гісторыю як самая крывавая. Для мужчынскага насельніцтва школьная вучоба была абавязковым заняткам. Гэты народ распрацаваў зорную карту неба.

Паміж 1519 і 1524 гадамі Эрнан Картэс з атрадам у 500 салдат заваяваў і авалодаў тэрыторыяй дзяржавы ацтэкаў. Гэта яму ўдалося таму што, яго прынялі за бога Кецалькоатля, які вярнуўся. Кецалькоатль – богастваральнік Сусьвету, чалавека і культуры, уладар прыродных стыхій, заступнік жрацоў, ведаў і рамёстваў. У 1545 і 1576 гадах успыхнулі дзьве эпідэміі меркаванага тыфу, які прывёў да сьмерці 80% Ацтэкаў.

У цяперашні час, у выніку канкіста, ад вялікай імпэрыі ацтэкаў засталіся толькі руіны, але ў Мэксыцы да гэтага часу жывуць нашчадкі Ацтэкаў, якія гавораць на старажытнай мове наўатль.


Цывілізацыя Ацтэкаў. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

Подняться наверх