Читать книгу Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч - Страница 9

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)
P.S. Падарожжа ў сьветавую гісторыю
Аснова Эўрапейскай культуры

Оглавление

Культура Старажытнай Грэцыі і старажытнага Рыму традыцыйна называецца «антычнай культурай», бо яна была самай старажытнай з усіх вядомых культур у Эўропе ў эпоху Адраджэньня (15—16 стагодзьдзі).

Легендарная гісторыя Старажытнагрэцкай цывілізацыі налічвае амаль 30 стагодзьдзяў, пачынаючы з раньняй Мінойскай цывілізацыі, якая ўзьнікла на Крыце 2800—1100 да Р.Х., заканчваючы Эліністычным пэрыядам (323—146 да Р.Х.), калі Грэцыя становіцца лёгкай здабычай для Рымлян, якія цалкам заваявалі дзяржаву ў 147—146 да Р.Х.


Эгейская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012


Антычная Грэчаская культура стала асновай усёй Эўрапейскай культуры. Менавіта ў старажытнагрэчаскай культуры сфарміраваліся адносіны да чалавека як да «меры ўсяго існага», вышэйшай каштоўнасьці. Першы пераклад Бібліі Старога Запавету быў зроблены з габрэйскай мовы на грэчаскую. Гэты пераклад вядомы як Сэптуагінта (ад лацінскага «семдзесят», па легендзе пераклад выконвалі семдзесят вучоных) быў зроблены ў Эгіпце для казачнай Александрыйскай бібліятэкі.

Блёкі прысьвечаныя першаму пэрыяду Старажытнагрэцкай цывілізацыі – Эгейскай цывілізацыі бронзавага веку ў 3000—1000 да Р.Х. на астравах Эгейскага мора, Крыце, у мацерыковай Грэцыі і Малой Азіі (Анатолія).

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства

Подняться наверх