Читать книгу Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч - Страница 15
Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)
Узьнікненьне дзяржаўнасьці. Полацкая гісторыя
Гістарычная дата нараджэньня
ОглавлениеАрхеалягіныя знаходкі пацьвярджаюць, што пасяленьне людзей на месцы Полацкага гарадзішча існавала ў VII стагодзьдзі да Р. Х. Датай жа першага ўпаміну Полацку можна лічыць 447 год. Пад гэтым годам ангельская беларусістка Вера Рыч выявіла ў скандынаўскіх сагах упамін пра аблогу Полацку гунамі Атылы: «І прыйшоў конунг Атыла з усім сваім войскам да горада, які завецца Полацкам (Pallteskiu у Сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго ўзяць. Была там моцная каменная сьцяна, вялікія вежы і шырокія і глыбокія равы, а ў горадзе было вялікае войска для яго абароны, і тыя, хто ахоўваў горад, мала баяліся войска конунга Атылы».
900 років «Повісті минулих літ». Блёк пошты Украіны, выдадзены ў 2013
На марцы намаляваны Нестар Летапісец (аўтар Аповесьці) за працай, на палях блёку – падзеі, апісаныя ў Аповесьці.
У славянскіх летапісах упершыню Полацак згадваецца ў «Аповесьці мінулых часоў» пад 862 годам: «Пачаў Рурык раздаваць сваім людзям гарады: таму – Полацк, таму – Растоў, а таму – Белавозера».