Читать книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур - Страница 6

І. З галерэі знаёмых вар’ятаў
Сніч
5

Оглавление

– Капут, – канстатаваў Замоўца, адпускаючы рукой маю галаву, што бязгучна апусцілася на клавіятуру, ад чаго манітор зноў весела заміргаў па-над мною сваім прастакутным німбам, і мой погляд мімаволі адлюстраваў дробныя літары недапісанага тэксту. – То-бок капец, я хацеў сказаць.

– Маем тое, што ён нам вінаваты? – запытаўся ягоны Напарнік.

Замоўца зірнуў на экран, прабегся вачыма па радках і скрушна пакруціў галавой.

– Трасцы, – вылаяўся ён. – У прынцыпе, няблага, але ў параўнанні з тым апошнім сном, які яго забіў, – мабыць жа, абы-што… Як заўжды, найлепшае пакінуў сабе. Эх, не варта было выдаваць яму опіум…

– А я вам казаў, – уставіў Напарнік, – што ён перадазнецца.

– Наступным разам кажы гучней, – вызверыўся Замоўца. – Хадзем адсюль.

Галасы (зборнік)

Подняться наверх