Читать книгу Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага - Стэфан Корф - Страница 3
19 ліпеня 2011 года
Оглавление– Адкуль вы едзеце? – шэры чалавек зазірнуў у секцыю плацкарты.
– З адпачынку, Чэхія, Польшча, Аўстрыя.
Па калідоры прапаўзла такса ў бронекамізэльцы.
– Колькі дзён былі?
– Чатырнаццаць, – адказала дзяўчына ў чаканні другога прыходу даўгога сабакі.
– Рэчы купілі якія? Электроніка, адзенне, упрыгожванні? – ацаніў плацежаздольнасць шэры чалавек.
– Толькі іконы схавалі, – перавярнуўся на другі бок хлопец на верхняй палічцы.
– Дурань! – кінула дзяўчына.
Такса прабегла ў адваротны бок з карункавымі майткамі ў зубах.
– Зараз з рэчамі на выхад і ў залу – даваць пісьмовае тлумачэнне, – пасуровеў шэры.
– Ды гэта ён жартуе дрэнна. Нічога не набывалі.
Сувеніры, алкаголь, цішоткі, – незаўважна падпіхнула яна заплечнік пад лаву.
– На якую суму?
Такса прайшла за мытнікам на задніх лапах.
– На якую суму, пытаю.
– А, так, даляраў, мабыць, дваццаць.
– Забароненае нешта везяце? Наркотыкі? Зброю? – недаверліва спытаў мытнік.
Такса зайшла на пярэдніх лапах у секцыю.
– Дзень добры, шаноўнае панства. Не жадаеце піва, ці яшчэ чаго пакрапчэй? – спытала яна басам.
– Дзевушка, вы чуеце? – мытнік памахаў далонню.
– Не… Так… Э… Чую. Не, не вязём, толькі сувеніры, – не адрываючы погляду ад сабакі, адказала дзяўчына.
– Добра. Шчаслівай дарогі, – вымавіў адточаную фразу шэры чалавек.
Такса павярнулася і пайшла за мытнікам.
– Калі надумаеце, я буду ў першым вагоне, – кінуў на развітанне сабака.
– Угумц, – адказаў заплечнік.
Дзяўчына заплюшчыла вочы і паабяцала ў наступны раз каштаваць у Празе кексы толькі з разынкамі. Заплечнік з ёй згадзіўся.