Читать книгу Беларуская лiтаратура - Уладзімір Навумовiч - Страница 31
Беларуская літаратура на сучасным этапе
Драматургія
ОглавлениеАсновы беларускай нацыянальнай драматургіі закладвалі В. Дунін-Марцінкевіч, затым Я. Купала, К. Каганец, у 20-я гады ХХ ст. у драматургіі працавалі Ул. Галубок, Ф. Аляхновіч, М. Гарэцкі, Я. Міровіч, В. Шашалевіч, М. Зарэцкі, М. Чарот. Трывалы падмурак для развіцця беларускай драмы заклаў К. Крапіва. На драматургіі К. Крапівы вырасла не адно пакаленне беларускіх акцёраў, п’есы драматурга не сыходзілі з падмосткаў сцэны.
Калі б мы захацелі скласці афішу лепшых беларускіх спектакляў, якія многія гады ішлі ў тэатрах Беларусі, дык трэба было б уключыць у яе п’есы “Паўлінка” і “Раскіданае гняздо” Я. Купалы, “Пінская шляхта”, “Ідылія” В. Дуніна-Марцінкевіча, “Партызаны”, “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці” К. Крапівы, а таксама п’есы “Выбачайце, калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Пагарэльцы”, “Зацюканы апостал” А. Макаёнка, “Радавыя” і “Парог” А. Дударава, “Напісанае застаецца” А. Петрашкевіча, “Страсці па Аўдзею” У. Бутрамеева, “Маці ўрагану”, “Званы Віцебска” У. Караткевіча і інш.
Значэнне творчасці Андрэя Макаёнка ў беларускай драматургіі цяжка пераацаніць. Ён у свой час па сутнасці вывеў нашу драматургію на ўсесаюзную сцэну, падключыў яе да здабыткаў усёй шматнацыянальнай савецкай літаратуры.
“Спытай сябе сам” – вось асноўны лейтматыў твораў А. Макаёнка. Творы мастака набліжалі духоўнае адраджэнне ў нашым грамадстве, рыхтавалі “новае мысленне”, перабудову ўсяго ўкладу грамадска-палітычнага жыцця, якую кожны пачынаў з сябе. П’есы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыуму, ідэалагічных і палітычных догмаў. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны “замкнуцца”, “загерметызавацца”, каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. “Не па закону”, – крычыць селянін Гарошка ў адной з першых п’ес драматурга “Выбачайце, калі ласка”. “Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар. – У. Н.) –