Читать книгу Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч - Страница 13

Показкі
Недарэкі

Оглавление

Па той бок рэчкі жылі адны людзі, а па гэты – зусім іншыя. Праўда, мы ніяк не маглі ўцяміць, чым яны розніліся паміж сабой.

Начасцей адны з другімі спрачаліся наконт рэчкі.

– Куды вашай смярдзючцы да нашай чысцюлі, —пахваляліся адны.

– Брахуны вы, – крычалі з другога боку. – Нідзе болей няма такой рэчкі, як наша. Спытайцеся людзей.

– Што праўда, то праўда. Цудоўная рэчка, – сведчылі мы і веславалі як мага хутчэй.

– Ну вось, чулі? – цешыліся адныя.

– А мы вам што казалі,– крычалі другія і шпурлялі на той бок камяні…

Бачыць Бог, мы не хлусілі. Рэчка сапраўды была прыгожай.

Дыялогі з Богам (зборнік)

Подняться наверх