Читать книгу Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка - Страница 9
2010, студзень
ОглавлениеНавагоднія святы прамільгнулі хутка і нічым надзвычайным не запомніліся: ялінка, канфеці з хлапушкі, абавязковыя салата аліўе і шампанскае, якое Кміціч не любіў. Было пару паходаў у госці, дзе сябры знаёмілі яго з адзінокімі жанчынамі, аднак ніхто з іх не спадабаўся Паўлу настолькі, каб спаткацца яшчэ хаця б раз.
Чарговая зімовая раніца пачалася для Кміціча традыцыйна ў той час, калі большасць гарадскіх насельнікаў пару гадзін як знаходзілася на сваіх працоўных месцах. Ён уключыў камп’ютар і мадэм, які імгненна стаў падміргваць сваімі лямпачкамі, злучаючыся з інтэрнэтам. Сам Кміціч тым часам пайшоў гатаваць сабе традыцыйны сняданак халасцяка – яечню і каву: займацца чымсьці больш грунтоўным не хацелася. З немудрагелістым сняданкам ён апусціўся ў фатэль перад маніторам: нічога не магло сапсаваць яму апетыт – нават прагляд ранішніх навін, якімі б шакавальнымі яны ні былі.
Павел мімаходзь прагледзеў некалькі навінавых сайтаў – нічога новага. Пастаянныя прагнозы эканамічнага гуру, які з году ў год прарочыць эканамічны крызіс, а той усё не наступае. (Затое калі крызіс усё ж здараецца, гуру тут як тут: «Я ж папярэджваў!» У гэтым ён не памыляецца, бо ні пра што іншае не папярэджваў.) Заклікі да вулічных акцый, паведамленні пра суды і штрафы за гэтыя самыя акцыі… Традыцыйная для апошніх гадоў у Беларусі карціна, да якой псіхіка прызвычаілася, каб адчуваць пастаянныя згрызоты сумлення за тое, што ты нічога значнага не робіш, каб стаць поруч з тымі, хто за свае погляды і ўчынкі гатовы пайсці пад пабоі ці сесці ў турму.
«Мая задача як журналіста – перадаваць звесткі пра гэта астатнім, каб усе гэтыя ўчынкі не былі дарэмнымі», – супакоіў сябе Кміціч заўсёднай мантрай, якой суцішваў сумленне.
Павел зазірнуў у пошту: там яго чакаў ліст ад svetik85: мужчына адчуў, як унутры яго ўсё затрымцела. З гэтай дзяўчынай ён пазнаёміўся некалькі месяцаў таму на адным з сайтаў. Жыла яна ў Горадні, таму перспектыва нейкіх блізкіх адносін выглядала малаверагоднай, да таго ж Кміціч і не імкнуўся апошнім часам завязваць падобныя кантакты. Яна таксама не прыспешвала.
Пасля кароткага знаёмства, у якім высветлілася, што дзяўчына працуе медсястрой, яны абмяняліся кантактамі ў Skype і адрасамі электроннай пошты. Кміціч са Святланай фліртаваў, перакідваўся жартамі і кампліментамі («У цябе такі мужны выгляд на гэтым фота». – «Мне прыемна чуць такія словы ад прыгожай жанчыны».), і гэтыя размовы паступова станавіліся ўсё больш двухсэнсоўнымі і небяспечнымі.
Урэшце аднаго разу Святлана прапанавала: «Хочаш, скіну табе свае фота? Толькі ты іх адразу пасля прагляду выдалі, калі ласка. Гэта я на Купаллі была».
Тры здымкі, якія прыйшлі пасля гэтага, займалі дыханне. Святлана, на якой быў адзін толькі вянок, стаяла на лузе ў паўабарота, з усмешкай гледзячы ў аб’ектыў фотаапарата. Увагу Кміціча спярша прыцягнула задзёрыстая грудка, якая вытыркнула цікаўную смочку, потым – пругкая попка. Але калі ён падняў вочы на твар, то зразумеў, што гэта самая сэксуальная частка кадра: злёгку прыкрытыя вочы і пажадлівыя вусны клікалі, клікалі да сябе яго, так, яго, Кміціча, а зусім не таго, невядомага фатографа, які націснуў кнопку на фотаапараце. І было ў гэтым твары столькі салодкіх абяцанняў, што Павел адчуў, як ён сам увесь напружваецца ад жадання.
На другім здымку дзяўчына была сфатаграфаваная са спіны: яна стаяла па калена ў рацэ, апускаючы на ваду свой вянок. На трэцяй фатаграфіі яна бессаромна раскінулася на нейкай посцілцы, разасланай проста ў траве, і вочы зноў былі бессаромныя, пажадныя, прагныя…
«Ну, як я табе? Чаго маўчыш», – піскнуў камп’ютар паведамленнем.
«Перажываю момант эстэтычнага захаплення», – напісаў у адказ Павел.
«Выдаліш?»
«Зараз яшчэ крыху пазахапляюся – і адразу выдалю», – схлусіў ён.
Пасля гэтага іх перапіска ў мэсэнджарах і размовы сталі больш разняволенымі. Павел трошку дзівіўся гэтай адкрытасці, якую ён заўважаў за маладзейшым пакаленнем, якое не заспела або амаль не заспела часы Савецкага Саюза: сэкс і яго абмеркаванне былі для іх такой самай нармальнай тэмай для размовы, як і кіно, ежа, выбар вопраткі. Сам ён адчуваў у сабе большую закрытасць і не быў гатовы з лёгкасцю абмяркоўваць падобнае.
Хаця неяк у размове ён заявіў Святлане, што ў кожным чалавеку, мабыць, жыве аматар падглядвання. Прынамсі, у большасці мужчын. Іначай бы парнафільмы не карысталіся такой шалёнай папулярнасцю. А кім з’яўляецца глядач парнафільма? Ды самым звычайным вуаерыстам, які падглядвае за чужым сэксам! І няважна, якія матывы яго штурхнулі на прагляд гэтага кіно, ён усё адно вуаерыст, падглядальшчык… Навошта далёка хадзіць – і сам ён, Кміціч, схільны да прагляду такіх фільмаў, дый ад прыгожага прыватнага стрыптызу наўрад ці адмовіцца…
«А як жа прымаўка: у мяне ўжо не такі добры зрок – мне трэба памацаць рукамі?» – падкалола яго дзяўчына.
«Мабыць, у мяне яшчэ не настолькі сапсаваўся зрок», – аджартаваўся ён.
Тады яна паабяцала даслаць яму відэа: «Толькі ты моцна не крытыкуй – я сама наводзіла камеру, сама здымала. Карацей, вельмі аматарскае відэа».
І вось на пошту Кміціча прыйшоў акурат гэты абяцаны відэаролік.
Відэа атрымалася без гуку, але дзеянні Святланы сведчылі, што музыка там гучала, бо рухалася дзяўчына рытмічна. Яна выходзіла насупраць камеры і пачынала расшпільваць халацік, які лёгкім пухам падаў да яе ног. Потым галаву яна крыху нахіляла наперад, а рукі заводзіла за спіну – расшпіляла станік. Нічым не стрыманыя грудкі пры гэтым калыхаліся і нібыта падміргвалі гледачу… Потым надыходзіў чарод майткоў: дзяўчына пачынала іх павольна здымаць, але, апусціўшы на пяць сантыметраў, спынялася і пачынала спакушальна круціць клубамі пад нячутную Кміцічу музыку. Толькі пасля гэтага танца яна ўсё ж сцягвала майткі і заставалася цалкам аголеная.
…Павел узяў сурвэткі, якія трымаў каля камп’ютара, і выцер выплюхнутую маціцова-белаватую вадкасць, парадаваўшыся, што не заліў нічога. Потым адным глытком дапіў рэшту астылай кавы і пайшоў у душ.
Вярнуўшыся, ён націснуў у паштовай праграме іконку «Адказаць» і набраў у адкрытым акенцы: «Ты абалдзенная! Спадзяюся, увечары ўдасца пагаварыць нармальна, а не праз пошту».
Выключыўшы камп’ютар, ён паспрабаваў настроіцца на іншыя думкі. Дзень яго сёння важны: наперадзе была чарговая сустрэча з Аляксеем Пятровічам і знаёмства з архіўнымі дакументамі.