Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 32
Шэрая хвароба
ОглавлениеЯна з’яўляецца напрыканцы нашага змрочнага лістапада, калі краіну апаноўвае ледзяная золь. Шэрая хвароба ходзіць па начных гарадах і вёсках, заходзіць у дамы, грукае ў дзверы дубовай кульбаю і пытаецца: «Усе спяць?» Калі ніхто не адгукнецца на грукат, не пацікавіцца: «Хто там?», тады за тымі дзвярыма ніхто больш і не прачнецца.