Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 33

Светлы муж

Оглавление

У разумнай жанчыны было ажно трое каханкаў – Чмок, Жмак і Шпок. Ёй хацелася выйсці замуж, і каб усе чмокі-чмокі, жмакі-жмакі ды шпокі-шпокі рабіў ёй адзіны законны Светлы муж. Але такога спрытнага на ўсе патрэбныя справы мужа жанчына не знайшла. Шукаць шукала, а каб знайсці, дык і не знайшла. Так і пражыла яна сваё доўгае шчаслівае жыццё з трыма каханкамі – Шпокам, Жмакам і Чмокам.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Подняться наверх