Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 36
Шэры гузік
ОглавлениеЁн такі прывабны, такі маціцовы і пералівісты, такі гладкі, што падаецца жывым. Жаданне падняць з зямлі знойдзены гузік неадольнае. Падымаюць… Як толькі ты возьмеш у руку Шэры гузік, адразу ўзнікне новае жаданне – прышыць яго на сваю кашулю. Робіцца неістотным тое, што ўсе астатнія гузікі на белай кашулі – звычайныя і белыя. Ты спорваеш звычайны гузік і прышываеш знойдзены, чароўны і жаданы. Кашулю з Шэрым гузікам ты надзяваеш на сябе, зашпіляешся і страчваеш памяць. Ты больш не памятаеш, ні хто ты, ні адкуль ты. Нават імя свайго ты не можаш згадаць. Увесь свет робіцца для цябе спакойны, ціхі і аднолькава-шэры.