Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 49

Чорная вавёрка

Оглавление

У скверыку Янкі Купалы завялася Чорная вавёрка. Казалі: калі яе злавіць ды зварыць, а потым акуратна дастаць усе чыста косткі, дык можна сярод іх знайсці і костку-нябачніцу. Трэба сесці насупраць люстэрка, раскласці косткі Чорнай вавёркі на белай талерцы і браць па чарзе кожную костку ў рот. Калі возьмеш нябачніцу, дык і твой адбітак з люстэрка знікне. Акрабат з дзяржаўнага цырка Ян Паднебны ўпаляваў і зварыў Чорную вавёрку. Апошні раз Паднебнага бачылі ў грымёрцы, дзе ён клаў у рот вавёрчыны косткі. Больш Яна Паднебнага не толькі не бачылі, больш яго ніхто ніколі і не чуў.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Подняться наверх