Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 56
Празрыстае паветра
ОглавлениеЁсць паданне, што ў старажытныя часы існавала школа мудрых асфіксістаў. Яны ўсе пражывалі на зямлі больш за сто гадоў, бо мелі лёгкае і чыстае дыханне. Калі які з асфіксістаў стамляўся жыць, ён проста выдыхаў з сябе ўсё чыста Празрыстае паветра і паміраў. Чалавек сам спыняў дыханне і адыходзіў у невараць. Ёсць версія, што школа асфіксістаў перастала існаваць, бо чалавецтва незваротна забрудзіла зямное паветра.