Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 53

Д’ябал і лаціна

Оглавление

Раней, калі Д’ябал, спакушаючы людзей, яшчэ прамаўляў на лаціне, ягоныя пераканаўчыя словы гучалі так: «Eritis sicut dii scientes bonum et malum…» Цяпер у кожным кутку Еўропы д’ябалятам даводзіцца займацца перакладам. Тутэйшае, мiнскае д’ябалянё шэпча: «Вы будзеце падобнымі да багоў… Вы падобныя… Вы былі, ёсць і будзеце падобныя да багоў і адрозніце зло ад дабра…»

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Подняться наверх