Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 60
Белыя кантрацэптунчыкі
ОглавлениеТолькі імі і харчавалася. З раніцы адзін маленечкі круглы Белы кантрацэптунчык і ўвечары крыху большы Белы кантрацэптун. Больш нічога не піла і не ела. Не верыш? Я і сам слаба веру, але так было. Выглядала ўсё – акурат наадварот. Яна была тоўстая, непамерна тоўстая, невыказна тоўстая, самая тоўстая ў Мiнску. Яна была жанчына-медуза. Жанчына – мара людаедаў. Мужчыны яе любілі, любілі і любілі. Яна ела Белыя кантрацэптунчыкі і яблася. Больш нічога не рабіла. Божы чалавек. Божае стварэнне. Народжаная задавальняцца і задавальняць. Задаволіла… Канібала задаволіла. Прыйшоў, трахнуў і пусціў на антрэкоты. Казалі, еў яе з цыбуляю. Казалі, пасля яе засталося многа Белых кантрацэптунчыкаў, але па спадчыну ніхто не прыйшоў.