Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 59
Чортаў дом
ОглавлениеЛітаратар захапіўся чортам. Збіраў пра яго, рагатага, казкі. Калекцыянаваў малюнкі ды скульптуры з чортавымі абліччамі. Напісаў некалькі апавяданняў і вялікую гатычную прыгодніцкую аповесць, дзе чорт выступаў за галоўнага героя. Сябры казалі, што кватэра таго літаратара зрабілася Чортавым домам. Прачуў праўдзівы чорт, што ёсць чалавек, які шчыра ім захапляецца, які проста апантаны чартаўшчынай. І надумаў чорт адведаць Чортаў дом. Прыйшоў, падарунак з пекла захапіў – вілы, якімі грэшныя душы ў саганы са смалою закідваюць. Убачыў літаратар чорта з віламі, спужаўся і кінуўся ўцякаць. Чорт за ім пабег, каб сказаць пра свае добрыя намеры. Забег літаратар на могілкі – ажно ў Калодзiшчы, схапіў стары драўляны крыж, што за новым помнікам ляжаў. Перахрысціў пісака чорта крыжам так, што скалечыў на ўсё астатняе жыццё. Ведаў чорт, што нельга да людзей з дабром, ведаў, што не трэба ў Чортаў дом наведвацца, цяпер ведае дакладна, бомоцнакульгае.