Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 54
Галандскае люстэрка
ОглавлениеБеларускі бізнесовец Алесь Качан пабойваўся пярэваратняў. Варажбітка напрарочыла яму смерць ад іклаў чалавека-ваўка. Качан так баяўся нячыстых, што прывёз у свой мінскі офіс чароўнае Галандскае люстэрка ажно з Ратэрдама. Пярэварацень, як толькі бачыў свой адбітак у круглым Галандскім люстэрку, дык адразу згараў і рассыпаўся шэрым попелам па офіснай падлозе. Алесь ганарыўся набыткам, ганарыўся моцна, ды нядоўга. У час карпаратыўных вячорак нейкі нехлямяжы госць зачапіў люстэрка, тое грымнулася на падлогу і разляцелася на дробныя аскалёпкі. Добра, што ніхто з гасцей не парэзаўся і нікога аскалёпкамі не зачапіла і не пасякло. Качан моцна заперажываў. Ён нават аблаяў усіх прысутных на тых вячорках. Але не страта чароўнага люстэрка была найгоршай бядою ў той злашчасны вечар. Ваўкалакі, празнаўшы пра пабітае люстэрка, з усіх куткоў Беларусі зляцеліся ў Мінск і парвалі бізнесоўца Алеся Качана на лахманы.