Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 50

Чорная панна

Оглавление

У Грушаўцы завялася вяліказубая вядзьмарка. Яна пафарбавала валасы ў чорны колер, прыдбала рудога ката, пашыла доўгую чорную сукенку. Яна зрабілася Чорнай паннаю і пачала труціць палёнай гарэлкай ласых да выпіўкі мужчын. Атруціла тузін і нарвалася на блакітнавокага ведзьмака, які ўвагнаў у яе халоднае сэрца доўгае шыла. Рудога ката вядзьмак забраў сабе.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Подняться наверх