Читать книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус - Страница 57

Чырвоная кропка

Оглавление

У кожнага чалавека ёсць маленечкая Чырвоная кропка. Націснеш на яе і прападзеш. Добра, што мала хто з людзей ведае, дзе дакладна знаходзіцца ягоная Чырвоная кропка. Бо ціснулі б на яе дзеля забаўкі ці дзеля цікаўнасці націскалі б, ціснулі б ад няма чаго рабіць, ад таго, што сумна і млосна, маглі б націснуць і скончыць жыццё ў самазнішчэнні. Менш ведаеш пра Чырвоную кропку – даўжэй жывеш. Смерць, калі з’яўляецца да чалавека, дакранаецца да Чырвонай кропкі. Тая чарнее, чалавек застывае і спыняецца ў шматколерным часе. Чалавечае жыццё – Чырвоная кропка.

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік)

Подняться наверх