Читать книгу Абое рабое - - Страница 11

Катавасiя

Оглавление

Кошка Мурка ступае мякка, паважна, аб ногі ласціцца, амаль штурхаецца, і хвастом высокім ды пругкім казытліва кранаецца костачак. А на золку хусткай пуховай на грудзі ляжа да Шуры і «мур-мур-мур»…

Сабака Сняжок як дзіцячая цацка. Нос – бліскучы гузік, а сам белы і патлаты. Мішка заўсёды з ім без павадка гуляе, бо любіць Сняжок бегаць. Жвавы вельмі!

– Апошні раз цябе, Мішка, папярэджваю: сабаку свайго, бруднага, смярдзючага, у вёску вязі! Не месца яму ў шматпавярховым доме, – абуралася на суседа Шурачка.

– Лепш кошку сваю выкінь! – злаваўся Мішка.

Аднойчы Сняжок запрыкмеціў Мурку ды брэхам зайшоўся – аглушальна-звонка, бесперапынна.

Суцэльны струмень сабачай лаянкі. Мурка не вытрымала: выгнула спіну, хвост распушыла, пайшла ў атаку на Сняжка. З гладкай падушачкі кіпцюры з’явіліся, вось імі сабачкаў нос і зачапіла.

Абое рабое

Подняться наверх