Читать книгу Абое рабое - - Страница 8

Усюды паспець…

Оглавление

Маруся круціцца каля турніка спартыўнага комплексу, як заведзеная малпачка. Яркая спаднічка ветразем надзімаецца, і кучаравыя рыжыя коскі з яркімі заколкамі на кончыках, быццам змейкі, лётаюць туды-сюды.

– Я, цёця Таня, два разы ў тыдзень хаджу на плаванне, тры разы – на англійскую мову, а яшчэ на хор, на танцы і ў мастацкую школу. Гурток юных пажарнікаў наведваю па нядзелях, факультатыў па матэматыцы – па суботах, у школьным музеі экскурсіі праводжу па аўторках, у цяпліцы пры Доме піянераў працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насцен-газету. А яшчэ я стараста ў класе, чэмпіён школы па зборы макулатуры і пераможца конкурсу абласной дзіцячай бібліятэкі на самы тоўсты фармуляр!

– І як жа ты, Маруся, усюды паспяваеш? – здзіўляюся я.

– Гэта цяжка, цёця Таня! Але мама кажа – трэба ўсюды паспець. Зараз цяжка, затое потым лягчэй стане… Бо я ўсё буду ўмець, а гэта значыць, змагу знайсці самую лепшую працу, – прыклаўшы далонь да вуснаў, шэптам па сакрэце паведаміла Маруся. – У мяне і сястра старэйшая такая ж здольная была ў дзяцінстве. Наведвала секцыю па плаванні, хадзіла ў музычную школу і на акрабатыку, вышывала крыжыкам, навучылася нават жангліраваць, магла пятнаццаць хвілін стаяць на галаве і чытала з хуткасцю трыста пяцьдзясят слоў у хвіліну, вучыла японскую мову і скончыла курсы бармэнаў, – загінала адзін за другім свае пальцы Маруся.

– Няўжо? – перапыніла я хвальбу дзяўчынкі. – І чым зараз твая сястра займаецца? Мабыць, ужо як мінімум прафесар ці касманаўт?

– Ну што вы, цёця Таня, хіба не ведаеце? – абурылася Маруся. – Наша Надзея, дзякуй Богу, нарэшце выйшла замуж і ўжо тры гады як хатняя гаспадыня!..

Абое рабое

Подняться наверх