Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 8
Прыгожыя караблі
Сюрпрыз
ОглавлениеПераступіўшы парог сваёй хаты, Вера здзіўлена азірнулася: вакол было чыста і ўтульна. Свежавымытая падлога. Поўны парадак на кухні, на стале вячэра.
«Няўжо Таня прыехала? – мільганула думка. – Дык наўрад жа, усяго два дні, як паехала з малым, рабочыя дні зараз, у адпачынку пабыла ўжо…»
Яшчэ больш здзівілася жанчына, калі ў сенцах убачыла даёнку з малаком, а ў хляве – карову і сытага парсюка, побач з ім было карыта з недаедзенай мешанню. І куры ўжо зачынены ў хлевушку.
– Сапраўдная казка, – не ўтрымалася Вера. – І як дарэчы.
Сёння, як ніколі, Вера стамілася, бо час быў гарачы – жніво, працы на таку хоць адбаўляй. Яна ўгаварыла сябровак – такіх жа жанчын перадпенсійнага ўзросту – папрацаваць у дзве змены.
Зноў зайшла ў хату, стала пераапранацца. Раптам дзверы расчыніліся і са ззяючым тварам увайшоў Сцёпа, яе муж. У руках ён трымаў вялізны букет кветак.
– Ну, віншую… – нібы саромеючыся, прамовіў ён і падаў кветкі Веры. Задумаў гэта сумысна.
– З чым? – ледзь не вырвалася ў той, бо дзень яе нараджэння яшчэ не хутка, свята 8 Сакавіка – таксама. Але зірнула на сцяну, дзе вісеў каляндар. Ён паказваў дваццаць першае жніўня – дзень яе нараджэння. Спачатку яна разгубілася, але ўспомніла, што гэта ўнук, які быў у гасцях, потайкам ад дзеда адарваў лішнія лісткі календара…
Вера ўзяла букет і моцна пацалавала Сцяпана. Сэрца яе напоўнілася ўдзячнасцю.