Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 22
Усмешка Джаконды
Новае жыццё
Оглавление– Хопіць! – рашуча сказаў Максім Бярозка, вяртаючы буфетчыцы талерку з жаўтлявым рысам пад назвай «плоў». – Ешце яго самі!
– Нагі маёй тут не будзе! – казаў Бярозка праз некаторы час у пральні, забіраючы пакамечаную кашулю з плямамі, як на геаграфічнай карце.
– Усё, хлопцы, па піва я ўжо бегаць не буду! – сказаў неўзабаве Бярозка аднакашнікам у інтэрнаце.
– Ну, даеш?! – не паверылі тыя.
– Святая праўда! На Каляды жанюся!..