Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 33

Усмешка Джаконды
Курыная хвароба

Оглавление

– Пашанцавала Івану на цешчу! – не раз захапляліся знаёмыя.

Як паедзе ў вёску – абавязкова прывязе курыцу. I сам «пад мухай»!

I вось аднойчы запрасіў мяне Іван дапамагчы пабудаваць лазню ў цешчы. Прыехалі ў вёску. Цешча яечню на стол i пляшку беленькай уласнай вытворчасці. Налілі, выпілі па адной, закусваем. Раптам Іван цішком ад цешчы налівае ў шклянку «першака» i выбягае на двор. Я – следам, быццам па патрэбе. Гляджу – Іван лье самагонку ў міску, адкуль куры ваду п’юць. Выліў, шклянку ў рукаў – і назад за стол. Падміргнуў мне i давай закусваць. Пайшлі мы будаваць лазню. Праз нейкі час чуем крык цешчы:

– Ванечка, зноў куры захварэлі. Аж тры. Паглядзі, як качаюцца. Рэж хутчэй, каб не акалелі!

Ваня за нож i наперад. Лоўкім, натрэніраваным рухам зрабіў «мокрую справу». Цешча панесла птушак апрацоўваць.

Назаўтра, калі мы вярталіся дадому, у нашых торбах ляжала па курыцы, а трэцяй мы закусілі перад дарогай…

На дняпроўскім лузе

Подняться наверх