Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 29
Усмешка Джаконды
Ці многа трэба для шчасця?
ОглавлениеТамара радасна расказвае сяброўцы:
– Каб ты ведала, які цудоўны мужчына на мяне клюнуў! Сіла! Страсць! Сапраўдны джэнтльмен! Прыязжаў з іншага горада ў нашу кантору па справах сваёй фірмы. Пакуль я афармляла яму паперы, дык ён нагаварыў мне кучу кампліментаў. Маўляў, я – незвычайная дзяўчына, пра якую можна толькі марыць, а ён, калі быў бы свабодны, не раздумваючы ажаніўся б на мне… Толькі ў мяне такія незвычайныя валасы і грудзі, толькі ў мяне такі прывабны пагляд і ласкавы голас…
Слухаючы яго, я ледзь здолела правільна аформіць патрэбныя дакументы, бо ад шчасця ў мяне ажно закружылася галава. Ух, вось гэта мужчына!
– Тамара, а які ён з выгляду? – зацікавілася сяброўка.
– А ведаеш, я нават і не прыкмеціла…