Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 28
Усмешка Джаконды
Свае стэрэатыпы
ОглавлениеУ краме жанчына ветліва гаворыць касіру:
– Прабачце, але вы няправільна далі мне здачы…
– Яшчэ чаго! – абурылася касірка. – Вечна вы, пакупнікі, што-небудзь прыдумаеце! У іншага дома непарадкі, тады тут пачынае прыдзірацца! Што, я не ведаю сябе? Як я магла памыліцца, калі машына лічыць!
– Справа ў тым, што…
– Гэта вы ўсё выдумляеце!
– Паслухайце…
– І слухаць нічога не хачу!
– Гэта ж вы далі мне на здачу лішнія грошы!