Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 31
Усмешка Джаконды
Усмешка джаконды
ОглавлениеЯ сустракаўся з ёю амаль штодня. Ідучы ў гастраном па пакупкі, вяртаючыся дадому, заўсёды заглядваўся на яе. Прыгожы твар, прывабная, загадкавая, нават таямнічая, як у Джаконды, усмешка. Надзвычай зграбная постаць.
Я так прывык да яе, што пры кожным зручным вьпадку стараўся пайсці лішні раз у магазін, каб толькі ўбачыць знаёмае аблічча. Стаяў звычайна падоўгу, любаваўся. Настрой падымаўся, у грудзях як бы нешта пераварочвалася.
Так прайшло некалькі тыдняў. Нават на працы я стаў думаць толькі пра яе, з нецярплівасцю чакаў канца змены, каб хутчэй бегчы дадому, а потым – у магазін.
Сёння на сэрцы горка i цяжка… Чacoпic, на вокладцы якога быў змешчаны фотаздымак прыгожай артысткі кіно, у кіёску нехта купіў.