Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 24
Усмешка Джаконды
Будзе ведаць
ОглавлениеНе кожны нават і ва ўмовах публічнасці адважыцца на свайго начальніка бочку каціць, крытыкаваць, значыцца. Асабліва на такога, як наш. Іван Калістратавіч злы, як чорт. Яго і падначаленыя баяцца, і жонка дома па адной масніцы ходзіць.
Адзін толькі я рэжу яму праўду-матку прама ў вочы. Пра тое, што падначаленым сваім за дысцыпліну ледзь карак не праеў, а сам ранкам прыходзіць, калі ўсе ўжо на працы. Што падхалімаў вакол сябе напладзіў. Што пах ад яго ў рабочы час, як ад бочкі з півам.
Словам, ні аб адным ягоным недахопе не прамаўчу. Зарок сабе такі даў. Няхай ведае, што… аб ім гавораць у нашым калектыве.