Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 35
Усмешка Джаконды
Дзелавыя людзі
ОглавлениеКалгасны механізатар Амяллян Муравушкін заўважыў, што пара ўжо касіць сеяныя травы. Падышоў да брыгадзіра Беразняцкага:
– Васіль Пятровіч! Сенажаць па пояс, здаецца мне, што трэба касіць.
– Добра, Амяллян, далажу аграному.
Малады аграном Пятрусь Захарчыкаў адразу ж паімчаў да старшыні калгаса.
– Mixaіл Максімавіч! Па-мойму, трэба пачынаць сенакос у першай брыгадзе.
– Пачакай, даражэнькі, параюся з РАПА, – крыху астудзіў яго старшыня i пазваніў у раён.
Старшыні РАПА на месцы не было, а яго намеснік паабяцаў даць адказ заўтра, бо Парфен Парфенавіч у камандзіроўцы.
Калі ж вярнуўся старшыня РАПА, яго намеснік тут жа ўнёс прапанову:
– Лічу, Парфен Парфенавіч, што пара пачынаць сенакос у першай брыгадзе калгаса «Перадавік»!
– Пачынайце! – згадзіўся Парфен Парфенавіч, а сам падумаў: «Глядзі ты, а казалі, мой намеснік нічога не шурупіць… А ён жа i прапанову дзелавую ўнёс і ведае нават дакладны адрас, дзе трэба пачынаць…»
– Малайчына, Mixaiл Максімавіч! – гаварыў неўзабаве намеснік старшыні РАПА старшыні калгаса. – Парфен Парфенавіч адобрыў вашу ініцыятыву.
«Малады, а башкавіты!» – думаў старшыня калгаса, аддаючы распараджэнне аграному Петрусю Захарчыку пачынаць касьбу.
– Можна касіць! – сказаў неўзабаве аграном брыгадзіру, у душы зайздросцячы, што той такі дзелавы, сапраўдны гаспадар.
Брыгадзір жа выклікаў да сябе Амялляна Муравушкіна:
– Так, паступіла ўказанне з раёна – пачынаць касьбу. Хуценька чапляй касілку i адпраўляйся на поле!