Читать книгу На дняпроўскім лузе - Міхась Сліва - Страница 37
Усмешка Джаконды
«Накрылі»
ОглавлениеДа трэцяга паверха Альжбета дабегла больш-менш спакойна. A на чацвёртым дыханне перахапіла, затахкала сэрца, ногі сталі як ватныя. «Гэта ж трэба, – пранеслася думка, – так хвалююся!»
Вось i пакой нумар 469, у якім жыве яе Пятрок. Ужо два тыдні, як ён адпачывае ў санаторыі. I ўвесь гэты час на сэрцы ў Альжбеты неспакойна: ведае Петракову памаўзлівасць да кабет. I сны нейкія пачварныя aпошнім часам ёй сняцца. Таму i рашыла наскочыць знячэўку: во будзе, калі раптам якую кралю застукае ў пакoi з Петраком! Хай пакруціцца, як уюн на патэльні!
Ціхенька падышла да дзвярэй, балазе на калідоры нікогa не было. У пакоi гучала прыемная музыка з радыёпрыёмніка. Альжбета, пастукаўшы, рэзка адчыніла дзверы. I войкнула: на ложку ля акна сядзела сімпатычная маладзіца. Яе плашчык ляжаў у крэсле, модныя туфлі cтaялi ля дзвярэй. Сама яна папраўляла прычоску. Больш нікога ў пакоi не было.
– Ты што тут робіш? – грозна падскочыла да жанчыны. – Вось я табе зараз пакажу!
– Яшчэ пабачым, хто каго! – падхапілася жанчына. – I наогул, што вам тут трэба?
– Яна яшчэ пытае, гадаўка! Развалілася ў пакоі майго мужа i чакае!.. Я табе зараз… – i Альжбета коршакам кінулася на кабету. Тая залямантавала.