Читать книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова - Страница 26

Частка I
Аповеды
Замена фону
«Москвы нет! Надо про мОсквы забывать»

Оглавление

У Оршы 17 кастрычніка, у суботу мы выбраліся на прагляд містычнага трылера ў кінатэатр «Перамога» на 21.50. І выбраліся неяк зарана, таму заставаўся час, каб прайсці да езуіцкага калегіума па ярка асвечанай ілюмінацыяй вуліцы Леніна. Надвор’е добрае, настрой таксама лагодны.

На пераходзе, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Камсамольскай на нас практычна наехала машына.

З белага-белага аўтамабіля высунулася зусім чырвоная морда і пракрычала спачатку так:

– Эй ты!!!

А пасля (перадаю даслоўна):

– Как на Москву ехать?

Паказалі, махнулі рукой – прама і… Адчулі, што сітуацыя анекдатычная. Хто ж так дарогу пытае? У нас любы гопнік ведае, што, калі пытаешся дарогу, трэба быць ветлівым.

«Эй ты…» Добра, што без мата.

На наступны дзень распавяла пра гэты анекдатычны выпадак у цырульні. Цырульніца адрэагавала імгненна:

– А я б адказала: голай ж… па пяску. Паводзяць сябе тут, як паны.

…сказала – «паны».

І праўда, быў такі вершык дзіцячы пра Маскву, пясок і голую ж…

– У мяне тут кліент прыходзіць, ён у Пецярбургу працуе, дык такое распавядае – усяго там наглядзеўся.

І ў той жа дзень чую ў гандлёвым цэнтры, як адзін прадпрымальнік крычыць другому:

– Москвы нет. Какая Москва? Надо забывать про эти мОсквы.

Вось такая візуальная антрапалогія ў кастрычніку 2015 года ў Оршы – апошнім вялікім беларускім горадзе на мяжы з Расіяй.

Гняздо-2 (зборнік)

Подняться наверх