Читать книгу Гняздо-2 (зборнік) - Паліна Качаткова - Страница 27

Частка I
Аповеды
Замена фону
Адэская цемра

Оглавление

Адэса… Напрыканцы красавіка 2015 года, калі мы вырашылі пашпацыраваць па вечаровай Адэсе, нас папярэдзілі, што адэская цемра небяспечная. Нам параілі лепей зняць завушніцы і пакінуць торбы ў гатэлі, бо ў горадзе шмат узброеных людзей і «проста галодных». Прыяцельніца з Адэсы распавяла, што перастала шмат з кім кантактаваць – як з прарасійскага боку, так і з украінскага. Крытэр адмовы ад камунікацый – агрэсіўнасць. Адна з яе знаёмых бачыць сябе выключна з томікам Ясеніна на Арбаце, яе ідэал мужчыны – Пуцін. Іншая закопвае фотаздымкі Пуціна пад акацыямі – робіць сімвалічныя пахаванні. Дадала:

– Але ён, відаць, абмазваецца барсучыным тлушчам ці яшчэ нешта такое.

– Для чаго?

– Каб не дзейнічала бытавая магія.

Па надпісах на бетонных агароджах на пляжах Адэсы можна вывучаць палітычную гісторыю за мінулы год: «Слава Украіне!» (а зверху «Амерыканскія шакалы!»), «Героям слава!», «Помнім 2 мая!». А знізу надпіс, які тычыцца купання ў гэтым месцы, але вельмі пасуе і да палітычнай гісторыі: «Небяспечна!». А яшчэ ніжэй малюнак: украінскі трызубец замаляваны, а зверху намаляваны чорным колерам савецкія серп і молат. 26 красавіка ў 14.33 па дарозе з Адэсы на трасе каля Смалявічаў мы пабачылі расійскіх байкераў, якія ехалі са скручанымі скотчам сцягамі, азіраючыся па баках, у суправаджэнні двух бусікаў тэхнічнага абслугоўвання. А пазаду ехала міліцэйская машына. На павароце іх чакалі пяць байкераў са сцягамі Рэспублікі Беларусь і СССР.

Гняздо-2 (зборнік)

Подняться наверх