Читать книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч - Страница 13
Аповесці
Шал
3
Оглавлениесталічны чыгуначны вакзал няспынна гудзеў. шмат людзей, нібы жамяра, раіліся навокал. у броўнаўскім руху. пад нарастаючай спёкай частка іх хаваліся пад навесамі. і ў самім будынку. іншыя імкліва кудысьці беглі. цягнулі сумкі. заплечнікі. валізкі.
канстанцыя зноў нібы абвяла. яна спакойна рухалася ўслед.
валовіч хацеў было адвязаць лёску. але перадумаў. урэшце, ніхто не зважаў. да таго ж, яна, лёска, была амаль нябачная. да электрычкі на карэлічы заставалася хвілін дваццаць. і валовіч нават прапанаваў выпіць у кафетэрыі кавы. на гэтую прапанову дзяўчына згадзілася. і яны з’елі па бутэрбродзе. і запілі кавай з малаком. з пластыкавых шклянак. стоячы за столікамі. па-англійску.
таксама спакойна яны пераселі. іншая электрычка была перапоўнена. але ім яшчэ засталіся два месцы. ля самага выхаду ў тамбур. валовіч нават абрадаваўся. што іх лаўка дзвюхмясцовая. і ніхто не сядзіць насупраць. але ўсе вокны ў вагоне былі зачынены. а тое побач, якое ён паспрабаваў адчыніць, – заблакаванае. пах танных дэзадарантаў і поту нерваваў. і выклікаў агіду. валовіч ведаў, што летам амаль паўсюдна адключалі гарачую ваду. таму многія не мыліся. яму было непамысна. але ён трываў. вось толькі дзяўчына, думаў ён. бо, як упэўніўся раней, яе настрой можа змяніцца. прычым імгненна. з усімі наступствамі. кірыла віж – яе айчым – казаў пра эпілепсію. што, калі сапраўды наступіць прыпадак? што робяць у такім разе? але, на яго погляд, гэта не эпілепсія. валовіч хацеў нават ціхенька спытаць у канстанацыі. пра тое, ці былі ў яе прыступы падучай раней. але стрымаўся.
за акном пачаўся лес. ён перамяжоўваўся палянамі. жоўтымі ад дзьмухаўцоў. па-ранейшаму ніхто не адчыняў вокнаў. і такі народ, – здзіўляўся ў думках валовіч, – хоча лепшага? а ці хоча ён нешта ўвогуле? калі б хто-небудзь захацеў, да слова, высекчы ўсе лясы. атруціць рэкі. пастраляць жывёл. пусціць іх у ежу. і птушак таксама. а потым узарваць тут ядзерную бомбу. і – ніхто б не быў супраць.
але неўзабаве яго змрочныя думкі перапыніліся. – паслухай, андруш. – сказала канстанцыя.
– у цябе ёсць расклад? валовіч пашукаў у кішэні, і знайшоў.
– ёсць. вось, азнаёмся. калі табе цікава.
канстанцыя забрала расклад. і пачала яго вывучаць. якраз у гэты момант засігналіў надалоннік.
тэлефанаваў заказчык. кірыла віж пацікавіўся ў валовіча пра тое, як рухаюцца справы. валовіч коратка адказаў. паведаміўшы, што яны хутка прыедуць. і дадаў, каб заказчык выходзіў на сувязь. часцей. – яшчэ хацеў сказаць вам раней, – паведаміў той, – каб захоўвалі ўвесь час пільнасць. бо ў кані бываюць неадэкватныя намеры. На гэта валовіч адказаў, што, бадай, усё ідзе па плане. нармалёва. пасля чаго іх размова перапынілася.
канстанцыя раптам пачала нервавацца. – я задыхаюся, – сказала яна. —
– тут пахне цвіллю, тухлым мясам, гноем. валовіч падумаў і прапанаваў:
– пойдзем у іншы вагон. ці пабудзем у тамбуры. але яна не згадзілася.
– паслухай, – працягвала далей канстанцыя, —
– на гэтай лініі электрычкі ходзяць праз трыццаць хвілін, ну, праз сорак. наша – далёкая. таму тут столькі людзей. што, калі мы выйдзем на прыпынку, прыкладам, на наступным? тут лес, чыстае паветра. мы пачакаем, пакуль прыйдзе чарговы цягнік. інакш я закрычу.
валовіч падумаў і згадзіўся. – лагічна, – сказаў ён. і, ужо падымаючыся, спытаў. —
– а што ты закрычыш?
канстанцыя перакінула сваю сумачку цераз аголенае загарэлае плячо.
– што ты – нацуга. маньяк. што трымаеш мяне на шворцы. што забіў марыка. валовіч засмяяўся. але даволі стрымана і нявесела.
– а я марыка не біў. – сказаў ён на выхадзе з вагона. —
– пэўна, той даўно аджыў.
* * *
станцыя, на якой яны сышлі, так і называлася. «лясная». урэшце, гэта быў невялічкі цагляны будынак. пад павеццю. брудна-шэрага колеру. зеўрала акенца касы. драўляная лаўка ўяўляла з сябе хіба што жалезны каркас. валовіч зверыўся з гадзіннікам. і абодва рушылі па сцяжынцы. у бок лесу.
– паслухай, андруш, – скоса зірнула на яго дзяўчына, —
– ты мне ўжо нібы родны. я, бадай, нават пайшла б за цябе. ха-ха. калі б ты не супраць. ну не за марыка ж мне выходзіць. а маёр знік.
затоеная ўсмешка выбівалася наверх. з яе зялёных вачэй. гарэзлівасцю і яшчэ нечым. чым? – спытаў сябе валовіч, але адказу не было.
– дзякуй за давер, – сказаў ён. —
– мне б хацелася, каб у цябе ўсё было пуцём. і сватоў я б да цябе заслаў. але ж я жанаты. яны раптам апынуліся на залітай сонцам палянцы. навокал стаяла цішыня.
– ты б шворку адвязаў, – папрасіла канстанцыя і спытала:
– твая жонка ведае, куды і з кім ты паехаў?
– не, – адказаў валовіч і дадаў: —
– ніхто не ведае. акрамя твайго бацькі. на што дзяўчына зняважліва чмыхнула.
– ён мне – папік. ты што – запамятаваў? а ўвогуле – яны разам з маці зламалі мне жыццё. сукі. ненавіджу.
яна забрала ў валовіча вятроўку. пасцяліла ў траву. і села. ногі яе агаліліся з-пад сукенкі. потым скінула басаножкі.
валовіч падумаў і адвязаў лёску. прысеў побач. зняў красоўкі. і агледзеўся. а потым пачаў слухаць. але, акрамя ледзь чутнага шуму ў верхалінах дрэў, нічога не пачуў. урэшце, ён любіў слухаць, як шуміць лес. але цяпер адчуваў выразны дысананс. трывога, – падумаў ён. – чаму – невядома.
– праз трыццаць хвілін нам вяртацца, – сказаў ён.
і адразу да яго дайшло, што яшчэ ён адчувае. акрамя пачуцця трывогі. цялесную цягу да гэтай дзяўчыны. так. нібы часцінка сонечнай спёкі прабегла паміж імі. у яго галаве прамільгнула неакрэсленая думка, што ён – толькі выканаўца. і што варта засяродзіцца на сваім заданні. але праз якую секунду тая думка сышла. растала ў сонечнай гарачыні. быццам ніколі і не ўзнікала.
– часу нам хопіць, спадзяюся, – сказала канстанцыя. голас у яе стаяў хрыплы. а позірк зялёных вачэй пацямнеў.
– вазьмі мяне. на памяць. хутчэй.
і яна пачала расшпільваць на ім кашулю. потым адкінулася на спіну і выгнулася дугой. падклаўшы пад галаву сваю лёгкую скураную сумку.
– хутчэй. —
і валовіч распрануў яе. зняў ёй трусікі. распрануўся сам. і ўвайшоў у яе. адчуваючы гарачыню яе цела. і гарачыню сонца. якое ціснула на іх з неба. ён заплюшчыў вочы. знайшоўшы той рытм. якога хацела дзяўчына.
потым яны сцішыліся. але канстанцыя шэптам сказала:
– не глядзі. паляжы так.
ён адчуў рух яе рук. расслабленасць цалкам авалодала ім. быццам яна нешта шукала ў сваёй сумачцы. расплюшчыў вочы. і ўзняў голаў. што і выратавала яго. бо ўдар востра заточанага вязальнага прутка не трапіў у сонечную артэрыю. а слізнуў, падрапаўшы скуру, па шыі. валовіч перахапіў яе рукі. зведаўшы моцны супраціў. быццам косці і мышцы гэтых рук былі з жалеза. а суставы небывала гнуткія і пругкія. пачуццё нечаканай небяспекі надало яму сіл. валовіч пераціснуў ёй локцем шыю.
і яна нешта крыкнула нечувана іншым, нізкім голасам. а потым захрыпела, забілася пад ім. і ён вырваў з яе рукі бліскучы на сонцы пруток. і выкінуў прэч. а пасля адпусціў яе. імкліва апрануўся. і дастаў з сумкі лёску. зрабіў пятлю. і, як і раней, накінуў ёй на кісць рукі. дзяўчына ляжала на траве, паранейшаму рассунуўшы ногі. яна цяжка дыхала. а мутны позірк вачэй быў скіраваны ў вышыню. нягледзячы на сонечныя промні, што джалілі ёй амаль у твар.
– збірайся. і хутчэй. бо нам пара, – урэшце спакойна сказаў валовіч. бо ўспомніў ранейшую перасцярогу яе айчыма. і ўвогуле зразумеў. што калі б якая злосць і была ў ім, то выхаду ёй даваць не варта.
яна моўчкі апранулася. і яны таксама моўчкі пайшлі назад. на станцыю. і толькі, калі яе нязграбны будынак узнік перад вачыма, валовіч спытаў:
– хіба я жадаю табе благога? ты ж магла забіць мяне.
на што канстанцыя віж адказала. з простай і яснай усмешкай. скоса зірнуўшы на яго.
– а ты ўспомні пра самку багамола. звычайныя асацыяльныя паводзіны. забудзь, праехалі…
і валовіч зноў замаўчаў. сапраўды, што тут весці допыт, – меркаваў ён. – хіба гэта дапаможа?
яны падышлі да прыстанку. і на даляглядзе якраз дарэчы паказалася электрычка. у ёй было менш вагонаў. і як і прадбачвалася, яна была напаўпустая.