Читать книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч - Страница 14
Аповесці
Шал
4
Оглавлениеваловіч шмат гадоў не бачыў айца віталя. і таму міжволі адзначыў, наколькі той змяніўся. святар і раней быў высакарослы. а цяпер да таго росту ў ім набралася мажнасці. з’явілася ўнутраная ўпэўненасць. якую можна было адчуць адразу. квадратны ад кароткай бародкі твар яго вылучаў стрыманую сілу. цёмныя валасы гладка зачэсаны назад. а нізкі, шырокі лоб гаварыў аб упартасці. і настойлівасці ў дасягненні мэты.
валовіч больш падрабязна давёў яму пра сябе. пра сваё заданне. расказаў пра дзяўчыну тое, што ведаў. абмінуўшы, аднак, выпадак у лесе. увесь гэты час канстанцыя віж сядзела за дзвярыма. і хоць валовіч раней адвязаў лёску-шворку, ён быў упэўнены. што яна нікуды не ўцячэ. у прыёмнай, калі гэтак можна было назваць невялікі пакойчык пры храме, чакалі розныя людзі. усе да святара. айцец віталь, між тым, уважліва выслухаў яго. сказаў, што пагаворыць з ім пра ўсё астатняе пазней. калі яны разам паабедаюць. а пакуль тое, запрасіў да сябе дзяўчыну.
валовіч адчыніў дзверы і зрабіў ёй знак. каб увайшла.
дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж неяк бокам праслізнула ў расчыненыя валовічам дзверы. спачатку прасунуўшы сваю прыгожую галаву, – як змяя, – падумаў валовіч. вочы яе, ён адзначыў, гарэлі нязвыклым дзіўнаватым агнём. яна спынілася перад айцом віталем. высокая, стройная. нейкі час яны вывучальна глядзелі адзін на аднаго. святар – добразычліва. дзяўчына – з выклікам. уся, быццам напружаная. да агрэсіі.
– ку-ку, святарушка, – урэшце па-блюзнерску перарвала паўзу дзяўчына. —
– і табе таго ж, – непарушна азваўся айцец віталь.
– адцэлебаціўся, зайчык? – пакрывіла яна ў яхіднай усмешцы свой ярка напамажаны, прыгожы рот.
– а ты не журыся, любушка. але дзяўчына не сунімалася:
– дык смачна ясі, салодка спіш, а чарачку бярэш? а як у цябе накшталт дзеваў буйна
целых? сірэн салодкагалосых? дураплясачак там розных. у топіках? айцец віталь усміхнуўся. як і раней, добразычліва:
– а вось зараз пойдзем са мной у храм намолены. там і пагаворым аб усім. – а можа, тут паборамся? —
спытала канстанцыя хрыпла. нізкім, нязвыклым голасам.
– навошта нам дужацца? тым больш – тут? там-та лепей. там у мяне і спецыяльны малітоўнік асвечаны. у некалькіх храмах. з яго я табе і пачытаю.