Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 11

характэрнасьць

Оглавление

у мяне ёсьць сябра, які жыве як бомж: кватэра з паламанай мэбляю і ўваходнымі дзьвярыма, якія трэба не зачыняць, але падстаўляць у пройму, няма гарачай вады, сьвятло – адна лямпачка на столь, а на кухні ён запальвае сьвечкі альбо газ. у яго разьбітыя ўсе вокны, сам ён сьпіць на падлозе і мае стары ноўт, які стаіць на зэдліку, і хлопец з падлогі піша на ім па замове для аднаго расейскага сайту артыкулы пра тое, як зарабляць грошы на азартных гульнях.

у мяне ёсьць сяброўка, якая мае чатырох дзяцей, і яна паганая маці, яна злуецца на іх, праклінае, штурхае штохвілінна і прымушае іх маўчаць увесь час альбо піздаваць (менавіта так яна ім кажа і дадае: «дасталі!») на вуліцу гуляць у любое надвор’е, але яна піша кнігі пра тое, як правільна выхаваць дзіця.

я дакладна ведаю аднаго чалавека, які абсалютна няўдалы прэзыдэнт.

і ёсьць у мяне знаёмы, які, атрымаўшы дзьве вышэйшыя адукацыі, застаецца на пасадзе тупога і бяздарнага рэдактара філіі расейскага выдавецтва ў Менску.

а ў маёй маці ёсьць сяброўка, якая з адукацыі біёляг, а працуе вельмі храновым, я б сказаў —татальна інезваротна галімым цырульнікам.

і за ўсімі гэтымі людзьмі стаіць самая сапраўдная беларуская рыса характару – цярпець, як бы пагана ні было.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх