Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 2

яблык

Оглавление

сёньня першы дзень лета, я не пісаў шэсьць месяцаў, шэсьць тужлівых разоў я спрабаваў пачаць – і адкладаў, бо часам лепей не пісаць, ніж пісаць. але вось ён я, вось мой маёнтак і вось маё жыцьцё, і я нікуды не падзенуся, калі толькі мяне наўмысна не падзенуць. я засадзіў усю сваю зямлю вакол дома дрэвамі, збольшага – яблыневымі. частку зямлі пакінуў на невялічкі гарод, таму што сёлета мая мэта – сьпелыя, як ва Ўкраіне, кавуны ды абрыкосы, бо з тузіну костак адна дала слабенькі парастак, які дорыць надзею, што калі-небудзь я пачну зьбіраць ураджай сваіх сонечных фруктаў. ну, што я магу сказаць, яшчэ крыху павялічым колькасьць насельніцтва на плянэце, паставім яшчэ некалькі заводзікаў – і ў Беларусі ня толькі абрыкосы пачнуць расьці, думаю, дойдзем і да ананасаў, а там і Апакаліпсіс на даляглядзе.

такім чынам, вакол мяне цяпер ня толькі самотны дуб і старая груша, вакол мяне процьма моладзі: яблыневыя парасткі, вішнёвыя, алычовыя, некалькі туяў, зьявіліся канадзкія елачкі і адзін ядлаўцовы куст. і мой маёнтак, гэта ўжо сур’ёзна, мой маёнтак – Яблыневы Маёнтак. і ён гуляецца з клясыкай, бо «а чаму б і не?», чаму б і не з клясыкай? бо калі не, то мне застанецца адно зарасьці травою, спрэс абрасьці травою і пачаць жыць паводле звычайнага раскладу – касіць раз на тыдзень, паліваць раз на тры дні… і ўсё, і больш нічога, і толькі пустэча, і вецер цёплы лунае па-над газонам.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх