Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 14

біт

Оглавление

васьмібітны чалавек мае роўна восем рысаў. ён размаўляе кароткімі, вельмі кароткімі сказамі, мае адзін погляд на жыцьцё, чытае толькі кнігі пра мянтоў, ходзіць толькі адной дарогай: дом – праца – крама/бутэрбродная – дом, п’е і есьць толькі тое, што звычайна, і нічога іншага альбо новага не дадае. васьмібітны чалавек глядзіць толькі адзін тэлеканал і чытае толькі адну газэту, мае адно меркаваньне пра будову сьвету, як і шануе толькі аднаго прэзыдэнта. васьмібітны чалавек жыве ў краіне, дзе канстытуцыя і законы ўсё яшчэ захаваныя на дыскеце.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх