Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 9

сымптом

Оглавление

ня так даўно ў маім жыцьці на дзьве фобіі стала болей. хаця не, гэта ня фобіі, гэта бескантрольная баязьлівасьць… ня ведаю, як сказаць дакладна, – сьвядомая засяроджанасьць?

зьявіліся гэтыя дзьве вусьцішы такім чынам: аднойчы я ехаў у грамадзкім транспарце і слухаў аўдыёкнігу маркіза дэ Сада «Філязофія ў будуары». еду сабе, стараюся рабіць безуважны твар, бо тое, што мне ўліваецца ў вушы, – неверагодныя сцэны, дзе ліжуць, сасуць, пальцамі паглыбляюцца паўсюль, дзе ўвогуле магчыма паглыбіцца, і вакол усіх гэтых рухаў вядуцца дыялёгі аб эстэтыцы, рэлігіі, этыкеце, філязофіі жыцьця, маралі. і вось мяне штурханулі, і я, як самы сапраўдны злодзей, рэзка павярнуўся, спужаны, дастаў плэер, каб паставіць на паўзу, як раптам ён вываліўся з маіх рук, і, пакуль ляцеў долу, навушнікі з яго вытыркнуліся, і праз невялікія дзірачкі ў корпусе, дзе хаваецца гэткі самы невялікі дынамік, усе, хто побач стаялі, пачулі, як актор чытае: «…Некоторые любовники создают из них престол наслаждения: между двумя холмами Венеры любовник удобно устраивает свой член, женщина сжимает груди, сдавливает его и, после некоторых трудов, кое-какие мужчины могут добиться излияния туда восхитительного бальзама, истечение которого – истинное счастье для распутников… Кстати, мадам, не пора ли сказать нашей воспитаннице пару слов о члене, о котором мы будем говорить без умолку?..» пакуль я паднімаў плэер і сутаргава націскаў на паўзу, маім суседзям было аб чым падумаць, гледзячы на мяне…

і я цяпер, нават калі проста слухаю музыку, думаю аб тым, што будзе неяк наёмка, калі хтосьці пачуе, якую музыку я слухаю…

і вось яшчэ гісторыя.

раніца, я сплю, але частка мяне ўжо ня сьпіць, я чую, што Люба прачнулася, паўляжыць у ложку і гартае кнігу, праз павекі я заўважаю, што надвор’е сёньня файнае, сонейка сьвеціць… і тут раптам я вельмі гучна пукаю. ну так, па-мужчынску пярджу.

Люба, вядома, пачынае сьмяяцца, але ціхенька, каб мяне не разбудзіць. божачкі, мне сорамна, хочацца праваліцца з ложкам куды заўгодна, і я засынаю.

прачынаюся праз гадзіну. на стале сьняданак,

Люба ў лэптопе, усё добра.

я пасьля такой падзеі цяпер увогуле баюся нават уявіць, што яшчэ магла чуць Люба, якая заўсёды прачынаецца раней за мяне!

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх