Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 4

сублімацыя

Оглавление

сублімацыя і творчасьць, жаданьне і пісьмо, сувязь паміж полавым і духоўным, між сэксам і актам стварэньня тэксту. колькасьць полавых актаў адбіваецца на здольнасьці пісаць. чым больш сэксу, тым менш імпэту ствараць штосьці, памяншаецца колькасьць словаў у тэксьце, памяншаецца колькасьць вобразаў у галаве. адна мая былая сяброўка неяк, калі зрабіла мне мінэт, прамовіла: «усё, я забрала ў цябе моц, ты сёньня нічога не напішаш». і я потым тыдзень нічога ня мог напісаць, сядаў за клявіятуру і бачыў твар і ўсьмешку маёй дзяўчыны, і адразу з галавы выпетрывалася нават невялічкая порцыя словаў і сказаў. Елінэк піша ў сваёй п’есе «Клара Ш.», што Гётэ, калі шмат працаваў за сваім пісьмовым сталом, калі адчуваў узбуджэньне і гэта замінала яму скончыць верш альбо частку кнігі, адразу пачынаў мастурбаваць, і па-хуткаму, каб не адрывацца ад працы.

у мяне гэты вобраз стаіць асобнай выявай перад вачыма: Ваймар, садовы домік Гётэ, сьвеціць сьвечка, майстар піша… потым адкладае пяро, расшпільвае гузікі на гульфіку, дрочыць, канчае і вяртаецца да пісьма… ня памятаю пісьменьніка, але пра яго мне распавядаў сябра, што чытаў такі дзіўны раман, крыху хваравіты, пра чалавека, які праз мастурбацыю падарожнічаў у часе: заплюшчваў вочы, пачынаў ананіраваць і ўяўляць, што ён зараз у Бабілёне, а вакол яго будоўля ідзе, і сапраўды там апынаўся на невядомы тэрмін, а потым канчаў і вяртаўся.

сэкс, мастурбацыя, увогуле ўсё цялеснае і датычнае чалавечага задавальненьня займае спрэчнае месца ў творчасьці. гэта як натхніцца жаночым абліччам ды напісаць верш і адначасова быць няздольным накрэмзаць нават сваё імя пасьля мінэту.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх