Читать книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч - Страница 15

Раздзел І. «Донжуанскі спіс» Караткевіча
Частка 1
У Кіеве ды Оршы
Святлана
Чаму Алёнкі было дзве?

Оглавление

У гэтай гісторыі нам трэба адказаць яшчэ на два пытанні. Па-першае, чаму дзяўчына, якую клікалі Алёнка, дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча: аповесці «У снягах драмае вясна» і рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі»? Першапачаткова я лічыў, што гаворка ідзе пра адну і тую ж асобу. Падставу так лічыць даў сам аўтар. Бо пры параўнанні твораў некалькі надзвычай характэрных дэталей настойліва паўтараліся: напрыклад, момант, калі галоўны герой ідзе з дзяўчынай у парк. Далей:

«І яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх» – гэта з аповесці; «Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк» – гэта ў «Леанідах…».

Або наступны ўрывак: «Гэта была звычайная рыбалка, з якой не прывозяць рыбы, але затое прывозяць загарэлыя рукі, мазалі на далонях і добры настрой» («У снягах драмае вясна»). «Неяк вечарам… яны, тры хлопцы і чатыры дзяўчыны, паехалі на чаўне за Дняпро, лавіць рыбу. Не да рыбы, вядома, там было. Але затое… колькі там было жартаў і смеху!» («Леаніды…»). Акрамя таго, дадам, што ў аповесці героі таксама едуць разам з кампаніяй, таксама на чаўне (праўда, у апавяданні на двух чаўнах) і таксама на Дняпро!

У абодвух творах галоўны герой расказвае казку («Штрафую за гэта цябе, Уладзік, на якую-небудзь казку» – у адным творы; і «Андрэй, казку» – у другім), ды не абы-якую, а менавіта пра вужыную каралеву. І там, і там! І далей эпізод з усё той жа рыбалкі.

«У снягах драмае вясна» распавядае наступнае: «Яны адышлі берагам… і зараз павольна плылі да заток… Цёмна-блакітная вада, і ў гэтай вадзе светла-блакітныя рукі Алёнкі. Яна плыве нявольным брасам. Вось ён дагнаў яе». А цяпер «Леаніды…»: «Алёнка асцярожна зайшла ў ваду і паплыла. Плыла брасам, прыўзняўшы над паверхняй закінутую галоўку. Ён плыў поруч…»

На маю думку, апісаныя Караткевічам эпізоды адбыліся з кіеўскай «Алёнкай», бо аповесць была створана раней, чым раман. Чаму ж Караткевіч дазволіў сабе запазычанні? Напэўна, аўтар не рызыкнуў друкаваць «У снягах драмае вясна». А таму вырашыў скарыстацца асобнымі фрагментамі ў новым творы. Тым больш расказаная гісторыя працягвала хваляваць яго.

Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча

Подняться наверх