Читать книгу Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча - Дзяніс Марціновіч - Страница 4
Раздзел І. «Донжуанскі спіс» Караткевіча
Частка 1
У Кіеве ды Оршы
ОглавлениеАсобы дзяўчат, якіх кахаў Караткевіч у гады юнацтва і маладосці (у спісе яны хаваюцца пад нумарамі 1, 3 і 4), нам дапамогуць расшыфраваць два лісты пісьменніка да сябра Юрыя Гальперына, адпраўленыя ў студзені 1955 года і лютым 1957-га. У іх Караткевіч згадвае тры гісторыі кахання. У лісце ад 27 студзеня 1955 года ён пісаў: «Скоро там Стась и Валька (сябры пісьменніка па Оршы. – Д. М.) поженятся? Повезло им. А я вот никак не могу отыскать такую девушку, чтоб решиться потерять свободу. Были три. Из них одна уехала, 2-я – не любила меня (а может и да, но получилась какая-то ерунда), об этой истории Валька хорошо знает, мы с ним дружить начали из-за ссоры по этому поводу; 3-я – э да ладно, чего толковать. Пока что жениться не на ком» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 6 адв.). Больш падрабязная інфармацыя змешчана ў лісце ад 5 лютага 1957 года: «Я дважды любил взаимно – одна уехала, другая – умерла, и я не знал обеих так, как желал. А в других случаях те, кто любили меня, были мне безразличны, а те, которых любил я, наверное, не любили меня. И была одна в Киеве». Паспрабуем разабрацца ў асобах, пра якіх вядзецца гаворка.