Читать книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень - Страница 2
ОглавлениеУ кніжцы апавяданняў кнігі «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.
Па словах Юрыя Лотмана, функцыя і значэнне мастацтва ў тым, што яно стварае паралельны свет, у якім можна перайграць тыя падзеі, вярнуцца ў тыя часавыя кропкі, чаго рэчаіснасьць не дазваляе зрабіць. Рэчаіснасьць мае характар лінейнасці. Сучаснасьць кожную секунду імкнецца ў будучае. Тое, што адбылося, тут жа пераходзіць у мінулае, яго ўжо не змяніць, не перайграць.
Аўтар кніжкі падвяргае аналізу мінулае, мяняе пункты гледжання на мінулае і прапануе новыя адказы сваім героям на пытанні, што ставіць перад ім сучаснасьць. Такім чынам ён пераіначвае як будычыню, так і мінулае. Тое, што мае адбыцца, можна змяніць і пераіграць!
Пісьменнік імкнецца пратаптаць сцежку, дарогу, шлях у свядомасьці тутэйшых людзей аб тым, як у жыцці трымацца годна, мужна, быць прафесіяналам, моцным, разумным, пражыць плённае жыццё. У шмат якіх апавяданнях аўтар паказвае людзей, якія шукаюць і знаходзяць гэты шлях.
У сваім інтэрв'ю часопісу «Гоман» Кастусь Травень казаў, што з 20 год ён марыў стаць пісьменнікам, але, абрынуўшыся ў акіян жыцця, ён толькі ў 50 год прымусіў сябе сесьці за стол, каб падзяліцца з грамадствам сваім жыццёвым досведам. Гэта не бурчанне сталага чалавека, а крык душы чалавека, які шчыра дзеліцца набытым досведам. Ягоныя героі, якіх ён любіць – звычайныя людзі, часцяком аўтсайдэры. Жыццё мае бясконцую колькасьць шанцаў, сцежак і дарог, але якімі б шляхамі чалавек не ішоў, атрымліваецца, што ён прайшоў адну-адзіную дарогу, якую сам і выбраў. Бо выбіраць прыходзіцца чалавеку штодзень. Увесь час чалавек выбірае, але гэты выбар заўсёды залежыць ад здароў’я, звычак, ведаў, умення, прафесіяналізму, густу, духоўнасьці, сумлення, выхавання, сяброў, асяроддзя, выпадковасцяў і шмат чаго іншага…