Читать книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - - Страница 3
Прычыны, з-за якіх немагчыма адмовіць сабе ў чытанні гэтай кнігі
ОглавлениеЁсць прапанова адразу перайсці на «ты» – бо маладосці ж уласцівы стыль v kontakte.
Ты, значыцца, думаеш зараз, што трымаеш у руках звычайную кніжку, шараговае прысвячэнне чарговаму літаратурнаму юбілею, якія ўжо, дальбог, сустракаць надакучыла. Маеш рацыю. Але толькі ў другой частцы сваёй, прабач, не дужа эксклюзіўнай думкі.
Ну не такая ўжо яна звычайная – кніга, якую ты толькі што разгарнуў без асаблівай да яе цікавасці. Бо – каб разумеў ты, у чым тут справа, – не ў кожнай кніжцы спавядаецца ў граху прафесар Мальдзіс. А тут ён, між іншым, яшчэ і дзеліцца ўспамінамі пра будучыню (вось бачыш, і такое бывае). Тут гучны акадэмік Гніламёдаў сумуе па радочках пра каханне: хто і калі, маўляў, апіша яго так, каб кропкі спрэс шматкроп’ямі паўсталі?..
Дайнека «коціць бочкі» на Бураўкіна. Саламаха пасылае Станкевіча «на зону».
Гігевічу трапляюць пад пяро «душыцелі прыўкраснага пісьменства»…
Крыўдуе зноў, які ўжо раз, сярдзіты, прынцыповы Караткевіч. А Дамашэвіч бачыцца святым. Ды і Машэраў паўстае амаль прарокам.
* * *
Ёсць кнігі, на якія шкода дрэваў. Ёсць дрэвы, вартыя стваральна-добрых кніг.