Читать книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - - Страница 4

Як ты будзеш чытаць гэту кнігу

Оглавление

Паслядоўна, старонку за старонкай, перагортваючы іх пад сёрбанне кавы, – выдатная ідэя.

Дарэчы! Таццяна Сівец, дзявяты па ліку рэдактар «Маладосці», прапануе ўзяць да кавы горкага шакаладу. Таму што яго смак такі ж, як матэрыялы ў часопісе «Маладосць», – з вастрынкай. Добра, калі так.

Працягнем разглядаць варыянты чытання.

«Не ў тым» парадку – пацікаваць на карцінкі, прайсці праз тэкст мастком дыяганалі, схапіцца за вядомае імя, зніякавець ад нейкай спрэчнай думкі і выгукнуць пасля: «Ого, ці-і-кава»… Ды калі ласка!

Ты ж не праміні гісторыю пра тое, як чацвёра – Гардзей, Казлоў, Кунцэвіч, Саламаха – куплялі рыбу ў больш шчаслівых рыбакоў: паехалі лавіць натхненне. Або тое месца, дзе Ягор Конеў апісвае сваю першую «маладосцеўскую» фотасесію. Забаўна. Або вось яшчэ: як Анатоль Шушко палез на гарышча немаведама за чым, а знайшоў там «Маладосць» з вершамі свайго настаўніка, імя якога, між іншым, Мікола Купрэеў.

Што Янка Сіпакоў хаваў у сейфе?

Пра што пісаў у лісце да Валянціны Кадзетавай Генрых Далідовіч?

Як «даймаў» Сцяпан Даймак?

Куды знікла з рэдакцыі «Маладосці» крэсла Машэрава? Каго можна назваць секс-сімвалам часопіса?

Чытай, як падабаецца, чытач. Яна напісана для цябе – кніжка, што ў тваіх руках.

* * *

Ты можаш чытаць яе нават дагары нагамі – яна не зробіцца ад гэтага менш цікавай.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Подняться наверх