Читать книгу Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру - - Страница 5

Некалькі дзясяткаў старонак таму

Оглавление

Кніжка, выхад якой меўся быць прысвечаным 60-годдзю «Маладосці»… Апошнія словы гучаць неяк трохі недарэчна, ці не так? А ўсё таму, што маладосць здаецца з’явай непрацяглай. Але гэта толькі здаецца. Часопіс – прыкладам!

Дык вось, кніжка гэта бачылася напачатку трохі іншай.

Дакладней, яна ўяўлялася зусім іншай.

Яшчэ дакладней – ад таго, першапачатковага варыянта выдання засталася толькі назва.

Як гэта магло быць?

Уяві сабе віншавальныя словы міністраў і іншых афіцыйных асоб – па мелаванай паперы залатымі літарамі, у суправаджэнні фотаздымкаў, старонка на персону, з эксклюзівам – подпісамі «ад рукі» – на кожным экзэмпляры выдання (а ты – ці адмаўляеш сабе ў чым-небудзь, калі марыш?). Далей – навукова-практычная, так бы мовіць, частка: аналіз станаўлення і развіцця часопіса (ад 1953-га да нашых дзён) у кантэксце развіцця літаратуры краіны.

Мастацкая літаратура і камуністычная партыя.

Знакавыя постаці, падзеі, публікацыі.

Эвалюцыя часопіса як арт-аб’екта.

Публіцыстыка тысячагоддзяў – старога і новага.

Інстытут галоўнага рэдактара…

Хай бы хто падлічыў, колькі разоў прамаўляліся гэтыя словы ў тонкія вушы літаратурных крытыкаў ды аналітыкаў рознага кшталту.

Першай адмовілася ад прапановы напісаць артыкул-даследаванне… Няма нават розніцы, хто. Яны ўсе адмовіліся.

Чаму?!

Магчыма, для таго, каб ты, чытач, не бавіў час сур’ёзнай пісанінай, а мог культурна – з кніжкай – адпачыць. Празорлівыя людзі нашы крытыкі.

* * *

Выхад кніжкі павінна была суправаджаць студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя. Месца, якое магло б заняць гэта мерапрыемства ў жыцці кожнага яго ўдзельніка, знаходзіцца цяпер недзе паміж гучнай прэзентацыяй у модным кніжным салоне і дасціпным абмеркаваннем на прыступках эскалатара.

У любым выпадку нядрэнна.


Прыемнага чытання!

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Подняться наверх